2016-06-05 12:50:00

Пантыфік падзякаваў прысутным на кананізацыйнай св. Імшы


Папа Францішак падзякаваў усім вернікам за іх удзел у сённяшняй кананізацыйнай св. Імшы, падчас якой былі ўзнесены да хвалы алтароў заснавальнік Кангрэгацыі айцоў-марыянаў бл.Станіслаў Папчынскі і аднавіцелька ордэна брыгітак, шведская законніца Марыя Элізабэта Хэсэльблад. Святы Айцец зрабіў гэта 5 чэрвеня 2016 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Асабліва дзякую афіцыйным дэлегацыям, якія прыбылі на канаізацыю: з Польшчы - на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі, і са Швецыі.  Няхай Пан, праз заступніцтва двух новых святых, благаславіць вашыя народы”, - сказаў Пантыфік.

Папа затым прывітаў шматлія групы пілігрымаў з Італіі і іншых краін свету, асабліва вернікаў з Эстоніі.На канец Францішак заклікаў усіх маліцца да Панны Марыі, каб заўсёды вяла нас шляхам святасці і падтрымлівала штодня ў пабудове справядлівасці і міру. 

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.