2016-06-05 15:29:00

Нямецкая лютэранка: Пантыфік – гэта прыклад рэфарматара


Папа Францішак – гэта прыклад рэфарматара Касцёла трэцяга тысячагоддзя, лічыць Маргот Кессман, нямецкая лютэранка, якая з’яўляецца галоўным арганізатарам святкавання юбілею 500-годдзя Рэфармацыі. У мінулы перыяд яна была біскупам Гановера і першай жанчынай, якая стаяла на чале Лютэранскай Царквы ў Германіі.

Кессман вельмі высока ацаніла дзейнасць Пантыфіка. На яе думку секулярызаванаму свету, які выключае Бога, Папа паказвае, што значыць быць сёння хрысціянінам. Абмыць ногі зняволеным, прыняць мусульманскія сем’і, наведаць астравы выратавання ўцекачоў, такія як Лемпедуза і Лесбас - вось знакі сапраўднага экуменічнага хрысціянства, лічыць нямецкая лютэранка.

На яе думку Біблія патрабуе сёння ад хрысціянаў быць знакам прабачэння. Мы павінны сведчыць пра тое, што кожны з нас можа прабачаць іншаму, таму што мы ўсе вінаватыя, і мы павінны прасіць прабачэння. Заходняя Еўропа асабліва вінавата ў тым, што ў водах Міжземнага мора гінуць людзі, дадала Кессман

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.