Пантыфік сустрэўся 4 чэрвеня 2016 г. у Ватыкане з дэлегацыяй Міжнароднага цэнтра дыяканату. Ён адзначыў, што візіт праходзіць у кантэксце Святога Году, які сведчыць пра важнасці міласэрнасці, у тым ліку і ў дыяканскім служэнні.
Папа нагадаў пра запаведзь, якую Езус заставіў сваім апосталам, як сваю апошнюю волю: “Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго” (Ян 13, 34). Для таго, каб рэалізаваць яе праз клопат пра людзей з іх патрэбамі, апосталы і абралі дыяканаў. Менавіта яны наследуюць Хрыста праз служэнне іншым, праз любоў, выяўленую ў канкрэтных справах. Цярплівасць, дабрыня, спагада павінны адрозніваць ўсіх вучняў Хрыста, у тым ліку і дыяканаў, падкрэсліў Святы Айцец. Дыяканы – гэта твар Касцёла ў паўсядзённым жыцці, дадаў ён. Францішак пажадаў дэлегацыі Міжнароднага цэнтра жыць з радасцю і самааддачай у служэнні бліжнім.
All the contents on this site are copyrighted ©. |