
Біскупы, якія нядбайна ставяцца да высвятлення выпадкаў сексуальнага насілля над дзецьмі, будуць вызваляцца ад пасады. Гэта вынікае з дакументу „Come una madre amorevole” (Як любячая Маці), выдадзенага папам Францішкам 4 чэрвеня 2016 г. у форме “Motu proprio”. Такім чынам Пантыфік пажадаў узмоцніць прыхільнасць Касцёла да абароны непаўналетніх.
У дакуменце, Францішак нагадвае, што сярод “сур’ёзных прычын”, якія вядуць да вызвалення біскупа ад пасады называецца марудлівасць у ажыццяўленні паўнамоцтваў, у прыватнасці, як кажа дакумент “Sacramentorum Sanctitatis Tutela” Яна Паўла, у дачыненні да спраў, звязаных з сексуальным насіллем у адносінах да непаўналетніх і асоб дарослых з абмежаванымі магчымасцямі.
Тэкст дакументу падзелены на 5 артыкулаў. У ім гаворыцца, што кампетэнтная дыкастэрыя Рымскай курыі, калі атрымае сур’ёзныя доказы, павінна пачаць расследаванне, якое можа прывесці да дэкрэту аб вызваленні іерарха ад пасады. Канчатковае рашэнне, аднак, заўсёды прымае Папа.
| All the contents on this site are copyrighted ©. |