2016-05-31 11:13:00

Пантыфік звярнуўся да турэмных капеланаў


Папа Францішак папрасіў турэмных капеланаў дапамагчы зняволеным плённа перажыць Юбілей Міласэрнасці. Заклік змяшчаецца ў тэлеграме, якая, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, была скіраваны да ўдзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы капеланаў, што з 30 мая па 1 чэрвеня 2016 г. праходзіць у Страсбургу, пад дэвізам “Радыкалізацыя ў турме: душпастырскі позірк”. Яна была арганізавана Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE).

Святы Айцец папрасіў вязняў, каб кожны раз, калі яны будуць перасякаць парог турэмнай камеры, кіравалі думкі да Бога, праходзячы такім чынам праз Святыя Дзверы, бо Божая міласэрнасць здольная перамяняць не толькі сэрцы, але і краты ў досвед свабоды. Пантыфік падзякаваў капеланам за іх намаганні ў абарону чалавечай годнасці зняволеных.

Сустрэча ў Страсбургу праходзіць пад эгідай Турб’ёрна Ягланда, генеральнага сакратара Савета Еўропы, штаб-кватэру якога наведаюць удзельнікі форума. У маі 2015 г. гэты еўрапейскі орган апублікаваў рэкамендацыі ў пытанні вырашэння праблемы радыкалізацыі ў турмах. Падчас страсбургскага форума святары задаюцца пытаннем аб канкрэтным укладзе Касцёла ў гэтыя дзеянні, якія прадугледжваюць, сярод іншага, супрацоўніцтва капеланаў розных рэлігій.

У Страсбург прыехалі 60 чалавек з 23 краін. Большасць з іх, гэта асобы адказныя на нацыянальным узроўні за душпастырства ў турмах. Апрача католікаў, прысутнічаюць праваслаўныя, пратэстанцкія святары, а таксама група мусульман.








All the contents on this site are copyrighted ©.