2016-05-30 15:28:00

Папа і ватыканскія іерархі абмеркавалі рэформу СМІ


Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі дыкастэрый Святога Пасаду ў цэнтры ўвагі якой была трываючая рэформа ватыканскіх СМІ. Пасяджэнне адбылося раніцай 30 мая 2016 г. у Балонскім зале Апостальскага палацу Ватыкана. Яно прайшло за закрытымі дзвярыма.

Не павядамляючы падрабязнасцяў кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў, што Папа захацеў выслухаць па розных аспектах не толькі членаў Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам, але таксама і старшынь ватыканскіх дыкастэрыі. Пасля ўводнага слова прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, кс. Дарыё Вігано, удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць выказаць свае меркаванні, дадаў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.