Апостальская Сталіца рыхтуе сустрэчу высокіх прадстаўнікоў адміністрацый еўрапейскіх гарадоў, прысвечаную пастаянна растучай міграцыі. Аб гэтым заявіў журналістам у часе свайго візіту ў Мадрыд біскуп Марсэла Санчэс Саронда, канцлер дзвюх Папскіх акадэмій: навук і сацыяльных навук. Іерарх прымае ўдзел у падрыхтоўцы гэтага выключнага мерапрыемства.
Біскуп Саронда адзначыў вялікае значэнне гэтай сустрэчы для мірнай будучыні еўрапейскага кантынента, а таксама звярнуў увагу на патрэбу ў распрацоўцы гарадамі Еўропы супольнай палітыкі прыняцця мігрантаў і правіл аказання ім неабходнай дапамогі.
Дата правядзення ватыканскага форума яшчэ не вызначана. На дадзены момант працягваюцца перамовы з кіраўнікамі гарадскіх адміністрацый.
All the contents on this site are copyrighted ©. |