2016-05-29 14:26:00

Папа да дыяканаў: служыць людзям, а не свайму графіку


Папа Францішак падкрэсліў, што паняцці “апостал” і “слуга” з’яўляюцца неразлучнымі: хто абвяшчае Езуса – пакліканы служыць, а хто служыць – абвяшчаць Яго. Аб гэтым ён сказаў 29 мая 2016 г. у час св. Імшы, якую целебраваў на галоўнай ватыканскай плошчы з нагоды сустрэчы дыяканаў, прымерканай да Юбілейнага Году Міласэрнасці.

Па словах Папы, вучні Езуса не могуць ісці шляхам адрозным ад шляху свайго Настаўніка: “Іншымі словамі, калі евангелізацыя з’яўляецца місіяй даручанай кожнаму хрысціяніну ў сакрамэнце хросту, служэнне – гэту дух, з якім трэба перажываць гэту місію, адзіны спосаб быцця вучнем Езуса. Яго сведкам з’яўляецца той, хто чыніць як Ён: хто служыць братам і сёстрам, не стамляючыся пакорным Хрыстом, не стамляючыся хрысціянскім жыццём, якое з’яўляецца жыццём служэння”.

Францішак падкрэсліў, што першы крок у напрамку быцця “добрымі і вернымі слугамі” Пана, гэта адкрытасць. Яна патрабуе мужнасці, каб перастаць быць “раўнівымі ахоўнікамі свайго часу”, але ахвяраваць яго іншымі. 

“Хто служыць, не з’яўляецца рабом устаноўленага распарадку дня, але паслухмяны сэрцам, адкрыты на тое, што незапланавана: гатовы сустрэць брата і адкрыты на тое, што не прадбачана, чаго заўсёды даволі і што часта з’яўляецца штодзённай Божай неспадзяванкай. Слуга здольны расчыніць дзверы свайго часу і сваёй прасторы для блізкіх, а таксама для тых, хто стучыць да яго па-за рэжымам работы, коштам адарвання ад таго, што падабаецца або адпачынку, якога заслугоўвае. Слуга – забывае пра распарадак. Майму сэрцу становіцца больна, калі бачу рэжым работы ў парафіях – ад сталькі да сталькі. А пасля? Няма адчыненых дзвярэй, няма святара, няма дыякана, няма свецкага, які можа прымаць людзей. Гэта балюча. Трэба мець адвагу забываць пра рэжым работы. Дарагія дыяканы, калі будзеце жыць адкрытасцю, ваша служэнне будзе пазбаўлена ўсялякай карыслівасці і стане па-евангельску плённым”, - сказаў Пантыфік.

Папа нагадаў дыяканам пра “стыль Бога”, Які цярплівы, заўсёды зычлівы і адкрыты, пакутуе па прычыне памылак людзей і шукае шляхі, каб дапамагачы ім і зрабіць іх лепшымі. “Гэта таксама рысы ціхага і пакорнага хрысціянскага служэння, якое з’яўляецца наследаваннем Бога праз служэнне іншым: прымаючы іх з цярплівай любоў, нястомна разумеючы іх, дапамагаючы ім адчуць сябе прынятымі, дома, у касцёльнай супольнасці, дзе вялікі не той, хто аддае загады, але той, хто служыць, і ніколі не аблайвайваючы. Так, дарагія дыяканы, у пакоры будзе сталець ваша пакліканне слугаў любові”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Напрыканцы сваёй гаміліі Францішак заўважыў, што для служэння неабходна, каб сэрца было “ўнутрана аздароўленым” Богам, каб адчувала сябе прабачаным і не было ні закрытым, ні цвёрдым. Аб гэтай ласцы ён заклікаў прасіць Пана ў малітве.








All the contents on this site are copyrighted ©.