2016-05-28 10:36:00

Кардынал: барацьба з беднасцю – ключ для спынення міграцыі


Сцены не змогуць спыніць мігрантаў, падкрэсліў старшыня Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў 27 мая 2016 г. падчас інаўгурацыі новых памяшканняў езуіцкага “Сentro Astalli” у Рыме – структуры, якая аказвае рознабаковую дапамогу бежанцам, што прыбываюць у італьянскую сталіцу.

Трагедыі звязаныя з міграцыяй адбываюцца адна за адной. Існуе рызыка, што з прыходам лета колькасць бежанцаў значна павялічыцца. На думку кардынала Антоніа Марыі Вэльё, сітуацыю немагчыма вырашыць толькі адпраўляючы іх назад, кідаючы ў мора ці будуючы сцены. 

“Еўропа не заўсёды паводзіла сябе шляхетна, але трэба сказаць, што гэта праблема ўвайшла ў яе ментальнасць. Якое рашэнне ідэальнае? Каб бедныя краіны станавіліся менш беднымі: таму Еўропа, якая з’яўляецца багатым кантынентам, павінна аказаць ім дапамогу”, - сказаў ватыканскі пурпурат і дадаў, што неабходна спыніць продаж зброі ў тыя краіны, у якіх ідуць войны.








All the contents on this site are copyrighted ©.