27 мая 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Коста-Рыка Луіса Гільерма Соліса Рыверу. Палітык затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер.
Падчас сардэчных размоваў падкрэсліваліся добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Коста-Рыкай і быў высока ацэнены ўнёсак, які Касцёл робіць, асабліва ў сферы адукацыі, аховы здароўя, спрыяння чалавечым і духоўным каштоўнасцям і ў сферы дабрачыннай дзейнасці.
Суразмоўцы абмеркавалі таксама некаторыя тэмы, якія ўяўляюць агульную цікавасць, сярод якіх абарона чалавечага жыцця, а таксама такія асабліва актуальныя праблемы, як міграцыя і наркатрафік. Увага звярталася, між іншым, на рэгіянальную сітуацыю і некаторыя міжнародныя пытанні.
All the contents on this site are copyrighted ©. |