2016-05-27 13:35:00

У Гродне памёр украінскі арцыбіскуп Пётр Мальчук


У Гродне памёр арцыбіскуп Кіева-Жытомірскі Пётр Геркуліян Мальчук. Іерарх прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці, якая наступіла ў ноч з 26 на 27 мая, сталі праблемы з сэрцам. Памерлы іерарх меў 50 гадоў.

Пётр Геркуліян Мальчук нарадзіўся ў 1965 г. у Малдове. Пасля заканчэння Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Належаў да Ордэну меншых братоў. Вучыўся ў Рыме ў Папскім універсітэце “Antonianum”, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 2008 г. Бэнэдыкт XVI прызначаныў яго дапаможным біскупам Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі, а ў  2011 г. – арцыбіскупам Кіева-Жытомірскім.

“Браты ў біскупстве Канферэнцыі Біскупаў лацінскага абраду і ўвесь Каталіцкі Касцёл ва Украіне сумуе з той прычыны, што адданы вучань Хрыста так хутка скончыў зямную пілігрымку, але адначасова перапоўненыя надзеяй, што арцыбіскуп Пётр дзеліць вечную вячэру з Панам і мае невымоўнае шчасце бачыць Усявышняга”, - гаворыцца ў спачувальным паведамленні старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ва Украіне, Мітрапаліта Львоўскага арцыбіскупа Мечыслава Макшыцкага. 








All the contents on this site are copyrighted ©.