2016-05-24 11:54:00

Аўстрыйскі кардынал: новы Прэзідэнт павінен аб’яднаць народ


Новы Прэзідэнт павінен спрабаваць аб’яднасць аўстрыйцаў, лічыць арцыбіскуп Венскі, кардынал Крыстаф Шонборн. Каментуючы вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Аўстрыі, якія былі абвешчаны 23 мая 2016 г., старшыня мясцовага епіскапату падкрэсліў, што “выбарчая барацьба моцна палярызавала не толькі грамадства, але і Касцёл”.

У размове з аўстрыскім каталіцкім агенцтвам “Kathpress” арцыбіскуп Венскі выказаў надзею, што “Аўстрыя, як сталая дэмакратыя, цяпер пойдзе супольным шляхам”. “Ад кіраўніка дзяржавы і ўсіх вядучых палітычных сіл Аўстрыі, асабліва зараз, патрабуецца павага і пачуццё адказнасці. А ад нас – грамадзян краіны – падтрымка гэтага”, дадаў пурпурат.

Улічваючы невялікую розніцу ў набраных на выбарах галасах паміж дзвюма галоўнымі кандыдатамі на прэзідэнскую пасаду, кардынал Шонборн падзяліўся спадзяваннем, што новаабраны кіраўнік дзяржавы будзе ставіць на тое, што аб’ядноўвае народ, а не на тое, што раздзяляе.

Прэзідэнцкае крэсла ў Аўстрыі заняў шматгадовы лідэр партыі “зялёных” Аляксандр Ван дэр Белен, які выступіў у якасці незалежнага кандыдата. Яго апанентам быў кандыдыт ад крайне правай Аўстрыйскай партыі свабоды, Норберт Хофер. За першага аддалі свае галасы 50,35% выбаршчыкаў, а за другога – 49,65%. Ван дэр Бэлен абышоў свайго саперніка на 0,6% або на 30 тыс. галасоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.