2016-05-22 10:35:00

Пантыфік сустрэнецца з імамам універсітэта "Аль-Азхар"


23-га мая 2016 г. папа Францішак  прыме на аўдыенцыі імама Ахмеда эль-Таэба, кіраўніка ісламскага ўніверсітэта “Аль-Азхар” у Каіры. Імам прыбудзе ў Ватыкан па запрашэнні Святога Айца.

Гэты прэстыжны ісламскі ўніверсітэт у студзені 2011 года спыніў на нявызначаны тэрмін дыялог з Апостальскай Сталіцай. Універсітэцкія ўлады апраўдывалі гэта шматлікімі крытычнымі выказваннямі папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI адносна ісламу, асабліва пасля крывавага нападу на копцкі Касцёл у Александрыі 31 снежня 2010 г., калі ён сцвердзіў, што ў Егіпце няма рэлігійнай свабоды і недастаткова абараняюцца хрысціянскія месцы малітвы. Паводле прадстаўнікоў універсітэта “Аль-Азхара” словы Папы зневажалі іслам. Акрамя таго Бэнэдыкт XVI, паводле іх, несправядліва абвінавачваў мусульман у пераследванні паслядоўнікаў іншых рэлігій на Блізкім Усходзе.

Сустрэчу Францішка з імамам Ахмедам эль-Таэбам папярэдзіў нядаўні візіт у Каірскім універсітэце сакратара Папскай рады па міжрэлігійнага дыялогу. Падчас яго было вырашана, што важна працягваць дыялог і яго ўмацоўваць для дабра ўсяго чалавецтва.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.