2016-05-22 12:44:00

Пантыфік заклікаў да малітвы ў інтэнцыі cаміта ў Стамбуле


Да малітвы ў інтэнцыі Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях, які пачнецца 23 мая 2016 г. у Стамбуле, заклікаў папа Францішак падчас сённяшняй малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.

“Заўтра пачнецца ў Стамбуле, Турцыя, першы Сусветны саміт па гуманітарных пытаннях, каб задумацца над мерамі, якія неабходна прыняць, каб выйсці насустрач драматычным гуманітарным сітуацыям выкліканых ўзброенымі канфліктамі, экалагічнымі праблемамі і крайняй беднасцю. Будзем суправаджаць малітваю ўдзельнікаў гэтае сустрэчы, каб поўнасцю прысвяціліся рэалізацыі галоўнай гуманітарнай мэты: ратаваць жыцьцё кожнай чалавечай істоты, не выключаючы нікога, асабліва нявінных і безабаронных”,- сказаў Папа.

Сусветны саміт па гуманітарных пытаннях пройдзе ўпершыню за 70-гадовую гісторыю ААН. Ён выкліканы цяперашняй глабальнай драматычный сітуацыяй, падобных якой чалавецтва не ведала з часоў Другой сусветнай вайны.

Дэлегацыю Святога Пасаду на форуме ўзначаліць бліжэйшы супрацоўнік папы Францішка – кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. У яе склад увойдуць: пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Нью-Ёрку, арцыбіскуп Бернардзіта Ауса і ўжо былы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Жэневе, арцыбіскуп Сільвана Тамазі, а таксама іншыя асобы.

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.