2016-05-22 10:25:00

Лефэўрысты вераць у прымірэнне з Апостальскай Сталіцай


Лефэўрысты з надзеяй глядзяць на чарговыя жэсты добрай волі з боку Святога Пасаду. Па словах генеральнага настаяцеля брацтва св. Пія Х Апостальская Сталіца адкрывае ім дарогу да поўнага ўрэгулявання іх прысутнасці ў Касцёле. Біскуп Бэрнард Фэлей сказаў пра гэта у доўгім інтэрв'ю тыднёвіку “National Catholic Register”. Ён падкрэсліў, што Брацтва св. Пія Х не пайшло на ніякія кампрамісы, але гэта Апостальская Сталіца зрабіла крок да лефэўрыстаў і не ставіцца да іх як да эрэтыкаў ці схізматыкаў, але дазваляе на крытыку некаторых пунктаў навучання Другога Ватыканскага Сабору.

Біскуп Бэрнард Фэлей ўпэўнены, што перспектыва прымірэння падчас пантыфікату Папы Францішка - гэта нешта нечакане і дзіўнае, таму што ў шматлікіх пытаннях меркаванні Пантыфіка і Брацтва радыкальна розняцца. Біскуп Бэрнард Фэлей аднак верыць у тое, што прымірэнчае стаўленне Папы звязана з яго добрымі адносінамі з лефэўрыстмі ў Буэнас-Айрэсе, дзе ён асабіста пераканаўся аб іх шчырай веры і добрым душпастырстве. “Святому Айцу дактрына не так аж важная, часам бачыць яе як перашкоду на шляху да Езуса. Яму важны чалавек, народы і тое, што трэба любіць Езуса- а гэта найважнейшае”,- сказаў кіраўнік лефэўрыстаў.

Брацтва св. Пія Х — гэта група духавенства, якое адкалолася ад Каталіцкага Касцёла на чале з біскупам Лефэўрам. Узнікла яно ў 1970 г. Лефэўрысты не згаджаюцца з многімі пастановамі Другога Ватыканскага Сабору, крытычна ацэньваюць пазіцыю Касцёла ў адносінах да юдэяў, іншых хрысціянскіх канфесій і рэлігій.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.