2016-05-19 15:15:00

Прадстаўлены сімвалы візіту Папы ў Арменію


19 мая 2016 г. былі прадстаўлены афіцыйныя сімвалы Апостальскага падарожжа папы Францішка ў Арменію. Яно адбудзецца 24-26 чэрвеня 2016 г. 

Лагатып круглай формы падзелены на дзве роўныя часткі ў афіцыйных колерах Армянскай Апостальскай Царквы і Святога Пасаду: фіялетавым і жоўтым. На адной з іх змешчаны герб Каталікоса ўсіх армян, а на другой – Апостальскай Сталіцы. Фонам з’яўляюцца стылізаваныя выявы гары Арарат і манастыра Хор Віраб, у якім, паводле традыцыі на працягу 12 гадоў утрымліваўся ў няволі св. Грыгорый Асветнік – першы Каталікос усіх армян.

Вакол лагатыпу размешчаны надпіс “Папа Францішак – Арменія 24-26 чэрвеня 2016 г.” і дэвіз падарожжа: “Візіт у першую хрысціянскую краіну”.








All the contents on this site are copyrighted ©.