2016-05-19 11:32:00

Папа прыняў даверчыя граматы новых паслоў


Канфлікты і войны, міграцыя і прымусовае перамяшчэнне, а таксама няўпэўненасць, выкліканая эканамічнымі цяжкасцямі, змушаюць не толькі да разважання і дыскусіі пра пакуты людзей, але канрэтных знакаў салідарнасці з імі, лічыць папа Францішак. 19 мая 2016 г. Пантыфік прыняў даверчыя граматы новых паслоў пры Святым Пасадзе – дыпламатычных прадстаўнікоў Сейшэльскіх Астравоў, Тайланду, Эстоніі, Малаві, Замбіі і Намібіі.

Звяртаючыся да дыпламатаў, Пантыфік заўважыў, што акуальны свет “здаецца ўсё больш фрагментаваным і палярызаваным”. “Многія людзі імкнуцца ізалявацца перад абліччам цяжкасцяў рэальнасці. Яны баяцца тэрарызму, і таго, што растучы наплыў мігрантаў радыкальна зменіць іх культуру, іх эканамічную стабільнасць і лад жыцця. Гэтыя страхі, якія мы разумеем і якія не можам так лёгка занядбаць, павінны быць пераадолены з мудрасцю і спачуваннем, каб правы і патрэбы кожнага паважаліся і падтрымліваліся”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў важнасць дыпламатыі ў пошуку рашэнняў мноства прычын, якія ляжаць у аснове актуальных канфліктаў. Ён заклікаў да “пазбаўленні зброі тых, хто выкарыстоўвае насілле”, а таксама да выкаранення “гандлю людзьмі і наркатрафіку”.

Гаворачы пра актуальную міграцыйную праблему, Папа заклікаў падтрымліваць інтэграцыю, якая паважае тоеснасць мігрантаў і захоўвае культуру супольнасці, якая іх прымае, і якая ўзбагачае абодва бакі. 

“Гэта сутнасна важна. Калі непаразуменні і страхі пераважаюць, гэта значыць, што нешта ў нас саміх пашкоджана, нашы культуры, гісторыі і традыцыі аслаблі, а сам мір знаходзіцца пад пагрозай. Але калі мы падтрымліваем дыялог і салідарнасць, на індывідуальным і калектыўным ўзроўнях, тады лепш адчуваем чалавечнасць і забяспечваем трывалы мір для ўсіх, згодна з задумай Стварыцеля”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Апостальская Сталіца падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 180 краінамі свету, Еўрапейскім Саюзам, Суверэнным Вайсковым Мальтыйскім Ордэнам, Арганізацыяй Вызвалення Палестыны, прымае ўдзел у розных міжнародных арганізацыях і праграмах, працы міжурадавых структур. 








All the contents on this site are copyrighted ©.