2016-05-18 11:39:00

Францішак прывітаў групу дзяцей з усходняй Украіны


Святы Айцец Францішак прывітаў групу дзяцей з усходняй Украіны, якія 18 мая 2016 г. прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“З асаблівай любоўю вітаю ўкраінскіх дзяцей, сірот і бежанцаў – ахвяраў узброеннага канфлікту, які да гэта часу трывае на Усходзе краіны. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Марыі зноў малюся за тое, каб наступіў трывалы мір, які зможа прынесці палёгку насельніцтву, што спазнала шмат выпрабаванняў, і прынесці спакойную будучыню новым пакаленням”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.