2016-05-17 14:11:00

“Vatileaks 2”: заслуханы чарговыя сведкі


На пачатку тыдня ў Ватыкане прайшлі судовыя пасяджэнні па справе распаўсюджвання канфідэнцыйных дакументаў, якая атрымала неафіцыйную назву “Vatileaks 2”. Слуханні 16-17 мая 2016 г. былі прысвечаны апытанню сведак. 

Суд заслухаў паказанні Фабіа Ск’яфі, з Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы; Лючыі Эрколі, з санітарнай службы Ватыкану; кс. Віторыа Трані, капелана турмы “Regina Coeli”, па просьбе абароны абвінавачанай Франчэскі Шаўкі; Джанлука Гаўцы Брокалеці, камісара Корпусу жандармерыі Дзяржавы Ватыкан, які ажыццяўляў судовую экспертызу кампутарных матэрыялаў, канфіскаваных падчас следства. Сведкі адказалі на пытанні прамотара справядлівасці, адвакатаў і суддзяў.

Наступнае судовае пасяджэнне запланавана на 24 мая 2016 г.

Ватыканскі працэс датычыць абнародавання і распаўсюджвання канфідэнцыйных паведамленняў і дакументаў Святога Пасаду. У гэтым абвінавачваюцца пяць асоб: кс. Лусіа Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі і Нікола Маё, былыя супрацоўнікі Камісіі па вывучэнні рэформы эканамічна-адміністрацыйнай структуры Святога Пасаду, створанай у ліпені 2013 г., а затым распушчанай пасля выканання мандату, а таксама журналісты Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фiціпальдзі, якія падазраюцца ў здзяйсненні ціску з мэтай атрымання сакрэтных дакументаў і пазнейшай іх публікацыі ў фармаце кніг.








All the contents on this site are copyrighted ©.