2016-05-15 13:24:00

Кс. Ламбардзі: трэба сумленна перадаваць словы Папы


Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, заклікаў да сумленнай інфармацыі аб тым, што папа Францішак сказаў пра дыяканат жанчын падчас сустрэчы з генеральнымі настаяцельніцамі жаночых законаў.

Падчас сустрэчы яны прадставілі Пантыфіку шэраг прапаноў адносна большага ўдзелу жанчын у жыцці Касцёла. Адна з прапаноў тычылася пастаяннага дыяканата, са спасылкай на служэнне дыяканіс у старажытным Касцёле. Адказваючы Святы Айцец адразу папярэдзіў, што характар служэння жанчын, якіх тады называлі дыяканісамі, ёсць няясным. Папа паабяцаў высветліць гэтае пытанне і нават стварыць спецыяльную камісію.

Аднак шматлікія мас-медыя, нават касцельныя, каментуючы гэтае выказванне Святога Айца, паведамілі аб адкрытасці Папы да святарскага пасвячэння жанчын. На думку кс.Ламбардзі, гэта несумленна: Пантыфік не сказаў, што хоча дыяканату жанчын, ні тым больш святарскага пасвячэння. Наадварот, адказваючы на ​​пытанне пра магчымасць прамаўляць законніцамі гамілій падчас Эўхарыстыі, даў зразумець, што не прымае гэта, - сказаў прадстаўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Кс. Ламбардзі таксама нагадаў, што пытанні аб дыяканаце жанчын былі ўжо разгляданыя Касцёлам. У 2002 годзе Міжнародная тэалагічная камісія апублікавала па гэтым пытанні важны дакумент.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.