2016-05-14 14:48:00

Святы Айцец сустрэўся з будучымі ватыканскімі дыпламатамі


Ватыканская дыпламатыя павінна быць мудрай і міласэрнай, будаваць масты з культурамі і ўрадамі, рабіць бачнай прысутнасць Касцёла і надзяляць голасам Евангелле, сказаў Францішак 13 мая 2016 г. падчас візіту ў Папскую касцёльную акадэмію – навучальную ўстанову, якая рыхтуе будучых дыпламатаў Апостальскай Сталіцы.

Паводле Пантыфіка, дыпламатычнае служэнне прадстаўнікоў Святога Пасаду павінна мець і душпастырскае вымярэнне: характарызавацца канкрэтнай сустрэчай з Божым народам, а таксама ствараць атмасферы даверу з дапамогай паслядоўнага святарскага служэння.

Францішак заклікаў будучых дыпламатаў не паддавацца спакусе марнасці і пошуку лёгкага жыцця, не баяцца пераследаў і неразумення і заўсёды спадзявацца на ўваскрослага Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.