2016-05-14 13:31:00

Пантыфік наведаў цэнтр для асоб з псіхічнымі расстройствамі


Папа Францішак сустрэўся з асобамі, якія пакутуюць ад расстройстваў псіхікі. Вечарам 13 мая 2016 г. Пантыфік здзейсніў нечаканы візіт ў Чампіна, у ваколіцах Рыма, дзе знаходзіцца сядзіба супольнасці “Il Chicco” (Зярнятка), што клапоціцца пра хворых. 

Атмасфера сустрэчы была цёплай і сямейнай. Святы Айцец паразмаўляў з гасцямі цэнтра, іх блізкімі і валанцёрамі. Ён падкрэсліў, што “нельга быць пазбаўленым любові, радасці і годнасці толькі таму, што з’яўляешся носьбітам якой-небудзь псіхічнай няпоўнаспраўнасці”. Разам з членамі супольнасці Папа з’еў падвячорак, а на заканчэнне візіту памаліўся ў невялікай капліцы. Ён перадаў структуры пэўную суму грошай і прадукты харчавання.

Цэнтр “Il Chicco” належыць да міжнароднай федэрацыі супольнасцяў “L’Arche” (Каўчэг), заснаванай Жанам Ванье ў 1964 г. у Канадзе з мэтай клопату пра асобах з псіхічнымі расстройствамі.

Візіт Папы стаў часткай юбілейнай ініцыятывы над назвай “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой ён кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады. Раней Францішак ужо наведваў дом састарэлых, цэнтр рэабілітацыі для нарказалежных, цэнтр для мігрантаў, а таксама сустракаўся з бежанцамі на востраве Лесбас.








All the contents on this site are copyrighted ©.