2016-05-12 16:20:00

Пантыфік прыняў прынца і прынцэсу з Японіі


12 мая 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане японскага прынца Акісіна – малодшага сына імператара Японіі Акіхіта – і яго жонку, прынцэсу Кіка. Сустрэча працягвалася каля 20 хвілін і завяршылася абменам памятнымі падарункамі.

Прынц і прынцэса ўручылі Пантыфіку фарфоравую японскую вазу і фотарамку, аздобленую скурай і гербам імператарскай сям’і. Францішак падарыў сваім гасцям памятныя медалі і экзэмпляр сваёй энцыклікі “Laudato si’”. Ён падкрэсліў, што гэты дакумент утрымлівае заклік да абароны прыроды, што актуальна і для Японіі. Папа папрасіў прынца і прынцэсу пераказаць прывітанне дзецям, якія засталіся ў Токіа.








All the contents on this site are copyrighted ©.