2016-05-11 12:56:00

Папа сустрэўся з сусветным лідэрам бекташаў


Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане сусветнага старэйшыну бекташаў Хаджы Баба Эдмонда Брахімая. Сустрэча прайшла раніцай 11 мая 2016 г. у папскім кабінеце ў Зале Паўла VI.

“Гэта была цудоўная сустрэча. Папа, адклаўшы пратакол, з вялікай сэрдэчнасцю наблізіўся да мяне, як брат да брата. Гэта было пасланне братэрства: мы пацвердзілі каштоўнасць дыялогу, братэрскай сустрэчы і важнасці рэлігійных супольнасцяў для сучаснага грамадства”, - распавёў аб змесце аўдыенцыі Хаджы Баба Эдмонд Брахімай.

Бекташы – гэта адгалінаванне ісламу, заснаванае Хаджы-Бекташам у ХІІІ ст. на тэрыторыі Турцыі і затым распаўсюджанае ў Албаніі. Лідэры гэтай супольнасці неаднойчы прымалі ўдзел у падзеях, арганізаваных Апостальскай Сталіцай: малітвах за мір у Асізі і беатыфікацыі Маці Тэрэзы з Калькуты. Папа Францішак сустракаўся з прадстаўнікамі гэтай супольнасці падчас свайго візіту ў Албанію, у верасні 2014 г..








All the contents on this site are copyrighted ©.