2016-05-11 11:52:00

Пантыфік: католікі і копты пакліканы да супольнага сведчання


Католікі і копты могуць разам сведчыць аб такіх важных каштоўнасцях, як годнасць кожнага чалавека, святасць сужэнства і сямейнага жыцця і павага да наваколькага асяроддзя, даверанага нам Богам, напісаў папа Францішак у пасланні да Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. Нагодай для звароту стаў Дзень копцка-каталіцкага сяброўства, які святкаваўся 10 мая 2016 г.

Святы Айцец нагадаў пра крокі зробленыя вызнаўцамі абедзьвюх канфесій “на шляху прымірэння і сяброўства” пасля “стагоддзяў маўчання, непаразумення і нават варожасці”. Францішак з задавальненнем узгадаў пра апошнюю сустрэчу з Тавадрасам ІІ, якая адбылася ў 2013 годзе ў Рыме.

“У гэтым абноўленым духу сяброўства, няхай Пан нам дапаможа бачыць, што сувязь, якая нас яднае, нарадзілася з аднаго паклікання і місіі, якую атрымалі ад Айца ў дзень нашага хросту”, - падкрэсліў Папа.

Паводле яго слоў, вернікі абедзьвюх канфесій, чакаючы дня калі разам змогуць сабрацца за адным эўхарыстычным сталом, ужо зараз могуць даваць сведчанне аб адзінства, якое іх злучае. “Перад абліччам мноства сучасных выклікаў, копты і католікі пакліканы даваць супольныя адказы, угрунтаваныя на Евангеллі”, з упэўненасцю, што тое, што “нас яднае – большае за тое, што раздзяляе”, напісаў Папа.

Францішак узгадаў пра хрысціянскія супольнасці ў Егіпце і на Блізкім Усходзе і пажадаў, каб міжнародная супольнасць магла адказаць з “мудрасцю і справядлівасцю” на “безпрэцэдэнтнага насілле”, якое ахапіла гэты рэгіён.








All the contents on this site are copyrighted ©.