2016-05-05 13:09:00

Прэзідэнт Швейцарыі наведае Ватыкан


Прэзідэнт Швейцарыі Ёхан Шнайдэр-Аман будзе прысутнічаць 6 мая 2016 г. на ўрачыстасцях прысягі навабранцаў Швейцарскай гвардыі. На наступны дзень ён сустрэнецца з папам Францішкам, а затым з сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Рычардам Галахерам.

У заяве швейцарскага ўраду паведамляецца, што падчас размоў з Пантыфікам і адным з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі Прэзідэнт жадае абмеркаваць тэмы: міграцыі ў Еўропе, пошуку міру на Блізкім Усходзе і прафілактыкі экстрэмізму ў свеце. Іншымі пытаннямі, аб якія хоча закрануць у Ватыкане швейцарскі лідэр будуць: стан адносін паміж Швейцарыяй і Святым Пасадам і сітуацыя Каталіцкага Касцёла і іншых рэлігійных супольнасцяў у краіне.

У цяперашні час большасць навабранцаў Швейцарскай гвардыі абавязваюцца служыць на працягу двух гадоў. Яны нясуць адказнасць за асабістую ахову Папы і ажыццяўляюць кантроль за ўездам у Ватыкан. Таксама яны ахоўваюць Дом св. Марты, дзе зараз пражывае Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.