2016-05-04 15:10:00

Францішак: глабалізаваць развіццё, салідарнасць і мір


Папа Францішак прывітаў удзельнікаў нацыянальнага сходу Канфедэрацыі італьянскіх кааператываў (Confederazione cooperative italiane) – аднаго з найбуйнейшага італьянскіх аб’яднанняў, заснавага ў 1919 г. на прынцыпах сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла. Форум праходзіць 4-5 мая 2016 г. у Рыме.

У сваім відэа-звароце Святы Айцец заклікаў членаў арганізацыі быць “рухавіком суцяшэння і развіцця самай слабой” часткі грамадства і грамадзянскай супольнасці, у першую чаргу, праз стварэнне працоўных месцаў. Папа ўказаў на важнасць падтрымкі сем’яў і гарманізацыі паміж працоўнай і сямейнай сферамі.

Сярод галоўных выклікаў Францішак узгадаў пра барацьбу з “фальшымі прафсаюзамі”, якія не спрыяюць сумленнай эканоміцы, а таксама драму мігрантаў, глабальнага тэрарызму і запавольвання сусветнай эканомікі. Глабалізацыйныя працэсы павінны ажыццяўляцца ў імя развіцця, справядлівасці і міру, нагадаў ён.

Францішак заклікаў членаў Канфедэрацыі італьянскіх кааператываў заўсёды лічыцца з каранямі сваёй арганізацыі, супрацоўнічаць з Касцёлам і працягваць руку асобам, якія перажываюць цяжкасці. Важна працаваць зыходзячы з патрэбаў людзей, сказаў ён і дадаў, што сённяшняму свету патрэбна братэрства.

Святы Айцец заклікаў кааператараў шукаць натхнення ў веры, бо яна мае здольнасць падтрымаць шчырыя памкненні зрабіць свет лепшым.








All the contents on this site are copyrighted ©.