2016-05-02 16:12:00

Святы Айцец сустрэнецца з тысячамі бяздомных з усёй Еўропы


У лістападзе 2016 г. тысячы людзей, якія жылі або жывуць на вуліцы, прыедуць у Ватыкан з усёй Еўропы, каб сустрэцца з Францішкам за тыдзень да завяршэння Юбілею Міласэрнасці. Папа прыме іх 11 лістапада, у дзень успаміну святога Марціна Турскага, вядомага тым, што палову свайго плашча аддаў жабраку, калі яшчэ быў рымскім салдатам. 

Фрацішак часта дорыць кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў памятны медаль з выявай жэсту святога Марціна, каб нагадаць пра неабходнасць абароны правоў і годнасці бедных. У нядзелю 13 лістапада бяздомныя возьмуць удзел у св. Імшы ў Ватыкане, якую ўзначаліць Пантыфік.

Арганізуе сустрэчу асацыяцыя “Fratello” (Брат). “Гэта пілігрымка і сустрэча з папам Францішка – гаворыцца ў заяве арганізатараў – дазволіць найбольш уразлівым асобам нашага грамадства, якія часта знаходзяцца ў сітуацыі грамадскага выключэння, дасведчыць, што іх месца ў сэрцы Бога і ў цэнтры Касцёла”.








All the contents on this site are copyrighted ©.