2016-05-01 12:26:00

Пантыфіка непакоіць сітуацыя ў Сірыі


Святы Айцец выказаў сваю глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у Сірыі. “Я з глыбокім смуткам успрымаю трагічныя навіны, якія прыходзяць з Сірыі, аб спіралі насілля, якая працягвае абвастраць і без таго адчайную гуманітарную сітуацыю ў краіне, у прыватнасці, у горадзе Алепа, і пажынае нявінныя ахвяры, нават сярод дзяцей, хворых і тых, хто з вялікай ахвярнасцю нясе дапамогу іншым”, - сказаў Францішак 1 мая 2016 г., сустракаючыся з вернікамі на малітве “Regina Caeli”. Ён “настойліва заклікаў” усе бакі канфлікту спыніць ваенныя дзеянні і ўмацаваць дыялог, які з’яўляецца “адзіным шляхам да міру”.

Наступленне сірыйскай арміі на Алепа адкрыла новы віток напружанасці ў канфлікце на Блізкім Усходзе. Гэта стала прычынай зрыву Жэнеўскіх перамоваў, што нарадзіла “дыпламатычны вакуум” вакол перспектывы вырашэння канфлікту.








All the contents on this site are copyrighted ©.