2016-04-30 14:13:00

Святы Айцец удзячны руху “Абаронім нашых дзяцей”


Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі Масіма Гандальфіні, старшыню Камітэта “Абаронім нашых дзяцей”. Гэта арганізацыя выступае супраць гендэрнай  ідэалогіі і, у прыватнасці, супраць легалізацыі так званых аднаполых саюзаў. У сувязі з гэтым, сёлета ў чэрвені і студзені ў Рыме былі праведзены дзве вялікіх маніфестацыі ў абарону сям’і.

Прафесар Гандальфіні прызнаўся, што ён даўно прасіў аб такой аўдыенцыі, таму што лічыў патрэбным паінфармаваць Папу пра ініцыятывы ў абарону сям’і ў Італіі.

“Папа сказаў, што ён вельмі задаволены тым, што мы робім, - распавёў Ватыканскаму радыё актывіст. - Ён ведаў пра нас шмат, але не ўсё. Ён чуў пра нашы ініцыятывы, ведаў, што ў Рыме прайшлі дзве вялікіх маніфестацыі Дня сям’і ў чэрвені і студзені. Я спытаў прама, ці ён хацеў бы нам штосьці сказаць? Папа адказаў, што ён вельмі задаволены і ўдзячны за тое, што мы робім. Я спытаў яшчэ, ці ён хацеў бы нам нешта падказаць, у нечым паправіць. Францішак сказаў: ідзіце наперад. Вы моцныя свецкія вернікі, добра сфармаваныя, з правільным хрысціянскім сумленнем, адчувайце сябе свабодна”.

У прысутнасці Папа старшыня Камітэту таксама адказаў на заявы, зробленыя некаторымі касцёльнымі асяроддзямі, якія не падтрымліваюць Дзень сям’і. “Я сказаў Святому Айцу, што мы ні нечыя праціўнікі. Запэўніў яго, што называнне нас гамафобамі з’яўляецца ілжывым. Мы як камітэт выступаем не супраць каго небудзь, а супраць заганных ідэалогій, якія пранікаюць у закон”, - сказаў Гандальфіні. 

Прафесар прызнаўся, што прадставіў Святому Айцу новы італьянскі закон аб грамадзянскіх саюзах і растлумачыў, чаму ён шкодны. Для католікаў немпрымальнымі з’яўляюцца такія рэчы, як, між іншым, “наёмная маці” або ўсынаўленне дзяцей гомасексуальнымі парамі. “Супраць такога закона, супраць такіх менталітэту і культуры мы выступаем”, - сказаў старшыня Камітэта “Абаронім нашых дзяцей”.








All the contents on this site are copyrighted ©.