2016-04-30 15:04:00

Касцёл у Кітаі мае больш за сто біскупаў


У канцы 2015 г. у Кітаі налічвалася 112 каталіцкіх біскупаў, з якіх 99 неслі служэнне, іншыя сышлі ў адстаўку па стане здароўся ці па прычыне сталага зросту або былі прымушаны камуністынымі ўладамі зрабіць гэта. Гэтыя і многія іншыя дадзеныя прыводзіць новы даведнік Каталіцкага Касцёла ў самай густанаселенай краіне свету, які быў выдадзены Даследчым цэнтрам Святога Духа Ганконгскай дыяцэзіі.

Прадстаўляючы лічбы, выканаўчы дырэктар Цэнтра Энтані Лам Сві-кі адзначыў, што “адкрытых” біскупаў, гэта значыць, прызнаных і адобраных дзяржавай, 70, на 11 больш, чым годам раней, у той час як у “катакомбным” Касцёле, незалежным ад уладаў, які знаходзіцца ў зносінах са Святым Пасадам, 29 іерархаў, што на 13 менш, чым годам раней. У мінулым годзе сакру атрымаў толькі адзін біскуп – Джозэф Чжан Ілін для дыяцэзіі Аньян, а біскуп Марцін Ву Квіджынг стаў пастырам дыяцэзіі Жужы. Абодва належаць да “афіцыйнага” Касцёла.

Дырэктар Цэнтра таксама паведаміў, што ў 2015 г. было адзначана агульнае зніжэнне колькасці святароў, законніц і семінарыстаў. У цяперашні час “афіцыйны” Касцёл у Кітаі мае 2,5 тыс. святароў – на сотню менш, чым у папярэднім годзе, і 3 170 законніц, на 80 менш. У “катакомбнага” Касцёла 1,3 тыс. святароў і 1,4 тыс. законніц, што азначае зніжэнне адпаведна на 100 і 130 асоб.

У цяперашні час “афіцыйны” Касцёл мае 9 семінарый, у якіх да святарства рыхтуюцца 425 кандыдатаў, на 135 менш, чым годам раней, у той час як у “катакомбным” Касцёле 10 семінарый і 200 кандыдатаў да святарства (у 2014 г. іх было 300). Павялічылася колькасць ніжэйшых семінарый у “афіцыйным” Касцёле – з 11 да 20. Энтані Лам падкрэсліў, што гэтая лічба заўсёды спрэчная, таму што ёсць сумневы адносна сутнасці, па меншай меры, некаторыя з гэтых устаноў.








All the contents on this site are copyrighted ©.