2016-04-28 12:44:00

Францішак правядзе духоўныя практыкаванні для святароў


Папа Францішак правядзе аднадзённыя рэкалекцыі для ўдзельнікаў сустрэчы святароў, якая адбудзецца 2-3 чэрвеня 2016 г. у Рыме ў рамках Года Міласэрнасці. Духоўныя практыкаванні пройдуць у першы дзень Юбілею Святароў у трох рымскіх базыліках: св. Пятра, св. Паўла за Мурамі і св. Яна на Латэране. На працягу дня Пантыфік наведае кожную з іх і звернецца да духавенства з усяго свету з разважаннямі.

Тры папскіх базылікі злучыць паміж сабой тэлемост. Таму ўдзельнікі святарскай сустрэчы атрымаюць магчымасць пачуць усе разважанні Францішка, паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Агасціна Валіні.

На наступны дзень, 3 чэрвеня, Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю на галоўнай ватыканскай плошчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.