2016-04-27 16:49:00

Пантыфік ухваліў публікацыю дэкрэтаў


Святы Айцец 26 красавіка 2016 г. прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынала Анджэла Амата і ўпаўнаважыў дыкастэрыю да апублікавання адзінаццаці дэкрэтаў. Адзін з іх датычыць прызнання цуду для кананізацыі – праз заступніцтва кс. Альфонса Марыі Фуска, другі – цуду для беатыфікацыі – праз заступніцтва кс. Джона Салівана, два – прызнання мучаніцкай смерці – арцыбіскупа Вінчэнца Прэнушы і групы албанскіх католікаў, а таксама іспанскага бэнэдыктынца Хасэ Антона Гомеса і трох яго субратоў. 

Іншыя сем дэкрэтаў датычаць гераічнасці цнотаў Слуг Божых: кс. Томаса Чхве Янга, двух францішканаў – Созіа дэль-Прэтэ і Венанцыя Катажынца, сястры Марыі Кансіліі ад Святога Духа, сястры Марыі ад Уцелаўлення, сястры Марыі Лаўры Бараджыа, сястры Іліі Карсара і свецкай верніцы Мантсэрат Грасэс Гарсія. Для іх беатыфікацыі таксама ў будучыні будзе патрэбна прызнанне сапраўднасці цуду.








All the contents on this site are copyrighted ©.