2016-04-26 15:30:00

Ватыканская дэлегацыя з візітам у Кракаве


Кіраўнік Ватыканскай жандармерыі з некаторымі сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі знаходзіцца ў Польшчы ў рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі. Даменіка Джані наведаў поле каля вёскі Бжэгі, недалёка ад Велічкі, на якім будуць праходзіць галоўныя падзеі моладзевага форуму.

“Я ўпэўнены, што гэта месца найлепшае з усіх, якія браліся пад увагу”, - сказаў ён і выказаў задавальненне супрацоўніцтвам з польскай паліцыяй: “Мы бачым тут вялікі прафесіяналізм, злучаны з любоўю да Святога Айца”.

Бжэгі былі выбраны для правядзення галоўных сустрэч папы Францішка з моладзю напрыканцы 2014 года. Гэта было адзінае месца, здольнае ўмясціць 1,8 млн. пілігрымаў і гарантаваць аптымальны камфорт для ўсіх удзельнікаў сустрэчы. Яго плошча скаладае каля 300 гектраў, што ў шэсць разоў больш за плошчу кракаўскіх Блоняў, дзе праходзілі сустрэчы з папярэднімі Пантыфікамі.

Кіраўнік Ватыканскай жандармерыі заўважыў, што падрыхтоўка да форуму адбываецца згодна з планам. У рамках двухдзённага візіту ў Польшчу ватыканская дэлегацыя наведала Чэнстахову, Асвенцым, Кракаў і Бжэгі. Яе члены займаліся вывучэннем тэрыторыі для складання маршрутаў перамяшчэння Пантыфіка і журналістаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.