2016-04-24 13:39:00

Пантыфік: малюся за братоў выкрадзеных у Сірыі


“Мая думка накіроўваецца, у прыватнасці да вас, дарагія юнакі і дзяўчаты. Вы прыехалі з Італіі і з розных частак свету, каб жыць момантамі веры і братняй весялосці”, - сказаў папа Францішак 24 красавіка 2016 г. перад малітвай "Regina Cаeli" у Ватыкане. Пантыфік падзякаваў маладым людзям за іх радаснае і гучнае сведчанне. “Ідзіце наперад з адвагаю!”, - заклікаў Святы Айцец падлеткаў прысутных на плошчы св. Пятра.

Учора ў Бургасе (Іспанія), былі абвечшаны благаслаўлёнымі святар Вяленцін  Паленсія Маркуіна і чацвёра яго сабратаў, якія загінулі за веру ў час грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Мы славім Пана за гэтых адважных  сведакаў і за іх заступніцтвам, молімся да Яго, каб вызваліў свет ад усіх формаў гвалту.

Заўсёды жывы ўва мне неспакой за братоў біскупаў, святароў, законнікаў і законніц, каталіцкіх і праваслаўных, якіх даўно выкрадзена ў Сірыі. Няхай Міласэрны Бог кране сэрцы выкрадальнікаў і дазволіць як мага хутчэй, каб гэтыя нашы браты і сёстры былі вызваленыя і змаглі вярнуцца да сваіх супольнасцей. Таму я заклікаю ўсіх вас маліцца ў гэтай інтэнцыі, не забываючы іншых асоб, што былі выкрадзеныя.Даверым усе нашы імкненні і надзеі заступніцтву Марыі, Маці Міласэрнасці.

Пасля канчатковага благаслаўлення Пантыфік яшчэ раз папрасіў моладзь маліцца за яго.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.