2016-04-23 15:11:00

Святы Пасад у ААН: інвеставаць ва ўстойлівае развіццё


Старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Пітэр Тарксан нагадаў у ААН, што для рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, неабходна, між іншым, клапаціцца пра справядлівае і адказнае выкарыстанне фінансаў. Афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы прыняў удзел у пасяджэнні высокага ўзроўню па выкананні мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, якое завяршылася 23 красавіка 2016 г. у Нью-Ёрку

“Маральна безадказная фінансавая дзейнасць правакуе сацыяльную няроўнасць”, - падкрэсліў ватыканскі пурпурат. Ён заклікаў міжнародную супольнасць спрыяць сумленнаму выкарыстанню фінансавых рэсурсаў і стымуляванню інвестыцый у дасягненне мэтаў, пастаўленых ААН на бліжэйшыя 15 гадоў.

Кардынал Тарксан таксама назваў “наш канфлікты свет” самай вялікай праблемай у рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця. “Вайна адмаўляе ўсе правы і ўсялякае развіццё”, - сказаў ён. Паводле яго слоў “эфектыўнае кіраванне і палітычныя прылады для падтрымання міра і бяспекі для ўсіх, з’яўляюцца неад’емнай умовай для рэалізацыі Парадку дня”.








All the contents on this site are copyrighted ©.