2016-04-22 12:46:00

Святы Пасад нагадвае пра збор сродкаў для Украіны


Кангрэгацыя Усходніх Касцёлаў “з пачуццем сыноўскай удзячнасці” далучылася да закліку Святога Айца, прысвяціць нядзелю 24 красавіка 2016 г. збору сродкаў для ахвяр узброеннага канфлікту ва Украіне. 

У спецыяльным паведамленні, апублікаваным 22 красавіка, ватыканская дыкастэрыя заклікае ўсіх з шчодрасцю паўдзельнічаць у гэтай ініцыятыве, каб забяспечыць дапамогу самым слабым людзям, а таксама тым, чые целы і душы былі паранены насіллем. Кангрэгацыя Усходніх Касцёлаў выказвае ўдзячнасць за салідарнасць, якую ўжо праявілі розныя епіскапаты і дабрачынныя арганізацыі.

У звароце падкрэсліваецца, што жэст любові, аб якім папа Францішак просіць мясцовыя Касцёлы ў Еўропе, дапаможа заззяць братэрству, якое злучае еўрапейскіх католікаў з іх братамі і сёстрамі ва Украіне, часта забытымі, як і многія іншыя балючыя сітуацыі ў свеце. “Блізкасць мноства людзей, будзе як маленькая лямпа, якая зноў запаліць надзею ў параненых сэрцах, дапаможа ўсім пастырам хрысціянскіх Цэркваў суцешыць і залячыць боль сваіх вернікаў, падштурхне, тых хто кіруе лёсамі народаў, спрыяць павазе да закону і міру”, - гаворыцца ў ватыканскім дакуменце.

Пра збор ахвяраванняў для ахвяр канфлікту ва Украіне Пантыфік абвясціў 3 красавіка 2016 г. у прамове перад малітвай “Regina Caeli”. “Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі аблегчыць матэрыяльныя пакуты, але таксама выказаць маю асабістую салідарнасць і ўсяго Касцёла. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых, падвергнутых моцным выпрабаванням землях”,-  казаў тады Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.