2016-04-20 16:19:00

Аўстрыйскія лыжнікі на аўдыенцыі ў Пантыфіка


20 красавіка 2016 г. папа Францішак сустрэўся з членам Аўстрыйскай федэрацыі лыжнага спорту. Аўдыенцыя прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI і заняла некалькі хвілін. “Калі я думаю пра Аўстрыю, з яе альпійскімі гарамі, мне ўзгадваюцца зімовыя віды спорту. Лыжны спорт мае вялікую важнасць і традыцыйны для вашай краіны”, - сказаў Пантыфік.

Папа нагадаў спартсменам, што яны з’яўляюцца прыкладам для маладых пакаленняў і носьбітамі цнотаў, уласцівых спартыўнай дзейнасці: адказнасці, настойлівасці, рашучасці, дакладнасці, салідарнасці, камандага духу. 

“Сваім прыкладам вы робіце ўнёсак у будаванне грамадства. Заўсёды будзьце пасланнікамі аб’яднаўчай сілы спорта і гасціннасці, а вяртаючыся да прыроднага багацця вашай краіны, будзьце пасланнікамі клопату аб навакольным асяроддзі і прыгажосці Божага стварэння”, - пажадаў лыжнікам Папа. 








All the contents on this site are copyrighted ©.