2016-04-19 11:06:00

Францішак: бежанцы могуць навучыць міру


“Бежанцы ведаюць шляхі, якія вядуць да міру, бо знаёмы са з’едлівым пахам вайны”, - сказаў папа Францішак 19 красавіка 2016 г. у відэа-пасланні з нагоды 35-годдзя езуіцкай службы дапамогі мігрантам “Centro Astalli”. 

“Кожны з вас, бежанцы, якія стучыце ў нашы дзверы, мае аблічча Бога, з’яўляецца целам Хрыста. Ваш досвед пакут і надзеі нагадвае нам, што мы ўсе чужынцы і пілігрымы на гэтай Зямлі, прынятыя кімсьці з шчодрасцю і без якіх-небудзь заслугаў”, - сказаў Папа. Ён нагадаў, што кожны, хто быў вымушаны ўцякасць са сваёй зямлі па прычыне прыгнёту, вайны, забруджвання навакольнага асяроддзя або несправядлівага размеркавання дабротаў планеты, з’яўляецца “братам, з якім трэба падзяліцца хлебам, домам, жыццём”.

“Часта мы вас не прымаем! Прабачце закрытасць і абыякавасць нашых грамадстваў, што баяцца змены жыцця і ментальнасці, якой патрабуе ваша прысутнасць. Да вас адносяцца як да цяжару, праблемы, выдатку, а вы, аднак, з’яўляецеся дарам. Вы сведчанне таго, як наш ласкавы і міласэрны Бог здольны перамяняць зло і несправядлівасць, ад якіх пакутуеце, у дабро для ўсіх. Таму кожны з вас можа быць мастом, які злучае далёкія народы і робіць магчымай сустрэчу паміж рознымі культурамі і рэлігіямі, шляхам, для адкрыцця нашай супольнай чалавечнасці”, - сказаў Пантыфік.

Францішак павіншаваў супрацоўнікаў “Centro Astalli” з юбілеем структуры і падкрэсліў, што 35 гадоў – гэта “толькі пачатак шляху, якія становіцца ўсё больш неабходным” і з’яўляецца “адзінай дарогай да мірнага суіснавання”. 

“Centro Astalli” дапамагае мігрантам і бежанцам праз забеспячэнне ежай, начлегам, інтэграцыйнымі курсамі, медыцынскімі, юрыдычнымі і іншымі паслугамі. Аддзяленні гэтай езуіцкай службы дзейнічаюць у розных частках Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.