2016-04-18 14:21:00

Кіраўнік “Caritas Internationalis”: не баяцца бежанцаў


Візіт папы Францішка на востраў Лесбас быў здзейснены, каб выказаць блізкасць да тых, хто пакутуе, а таксама ўзрушыць сумленні і дапамагчы перамагчы страх. Так пракаментаваў суботняе падарожжа Святога Айца на сустрэчу з бежанцамі кардынал Луіс Антоніа Тагле, кіраўнік каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas Internationalis”.

Філіпінскі пурпурат падкрэсліў, што візіт Пантыфіка на Лесбас не меў нічога супольнага з палітыкай і празелітызмам. Гэта было сведчанне, якое дае надзею і радасць усім, асабліва бежанцам, падкрэсліў арцыбіскуп Манілы. Паводле яго слоў, простыя жэсты любові і міласэрнасці па-сапраўднаму прыносяць суцяшэнне людзям, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. “Прысутнасці Святога Айца было дастаткова, каб прынесці гэта суцяшэнне”, - сказаў ён.

Кіраўнік “Caritas Internationalis” перакананы, што прыкладам для ўсіх хрысціян павінна быць рашэнне Пантыфіка аб размяшчэнні ў Рыме трох сірыйскіх сем’яў бежанцаў. “Міласэрнасць праяўляецца ў канкрэтных учынках!”, - падкрэсліў пурпурат.

Кардынал Тагле адзначыў важнасць асабістай сустрэчы з мігрантамі і бежанцамі, для таго, каб зразумець, што яны з’яўляюцца такім ж мужчынамі, жанчынамі і дзецьмі, які і ўсе іншыя, і якіх не трэба баяцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.