2016-04-16 13:11:00

Экуменічная дэкларацыя па бежанцах падпісана ў Грэцыі


На гуманітарнаю трагедыю, якую перажываюць мігранты, трэба адказаць салідарнасцю, спачуваннем, шчодрасцю, а таксама неадкладным і плённым задзейнічаннем рэсурсаў, таму што абарона чалавечых жыццяў з’яўляецца прыярытэтам. Аб гэтым гаворыцца ў супольнай дэкларацыі падпісанай 16 красавіка 2016 г. папам Францішкам, Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І і Архіепіскапам Афін і ўсяе Грэцыі Іеранімам ІІ, на заканчэнне сустрэчы з бежанцамі на грэчаскім востраве Лесбас.

Рэлігійныя лідэры звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам “мужна адказаць на гуманітарны крызіс і яго прычыны праз дыпламатычныя, палітычныя і дабрачынныя ініцыятывы і супольныя намаганні, як на Блізкім Усходзе, так і ў Еўропе”.

У дэкларацыі ўтрымліваецца заклік да палітыкаў задзейнічаць усе сродкі дзеля таго, каб асобы і супольнасці, уключаючы хрысціянскія, маглі застацца ў сваіх родных землях і карыстацца фундаментальным правам жыцця ў міры і бяспецы.

Аўтары дакумента заклікалі да міжнароднай згоды і прыняцця праграмы па падтрымцы прававых дзяржаў, абароны правоў чалавека, меншасцяў, барацьбы з гандлем і кантрабандай людзей, небяспечнымі спосабамі іх перапраўкі праз Эгейскае і Міжземнае мора.

Папа і праваслаўныя іерархі заклікалі палітыкаў пакласці канец войнам і насіллю, а рэлігійныя супольнасці – прымаць, дапамагаць і бараніць бежанцаў, незалежна ад іх веры. У дэкларацыі падкрэсліваецца, што абарона чалавечага жыцця павінны быць прыярытэтам для міжнароднай супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.