2016-04-16 11:03:00

Папа: візіт на Лесбас пазначаны смуткам


16 красавіка 2016 г. папа Францішак здзейсняе візіт на грэчаскі востраў Лесбас. Гэта “падарожжа будзе крыху адрознівацца ад іншых”, сказаў Пантыфік журналістамі, якія яго суправаджалі падчас пералёту і дадаў, што яно будзе “пазначана смуткам”.

Святы Айцец падкрэсліў, што плануе сустрэцца з ахвярамі “самай вялікай гуманітарнай катастрофы пасля Другой Сусветнай вайны”. “Мы едзем – і мы гэта ўбачым – да мноства людзей, якія пакутуюць, якія не ведаюць куды ісці, якія вымушаны ўцякаць”, - адзначыў Францішак. Папа распавёў, што ў рамках візіту наведае “могілкі”: мора, у якім патанула мноства мігрантаў.

“Я кажу пра гэта не для таго, каб вас засмуціць, але каб праз вашу сённяшнюю працу, вы маглі пераказаць стан душы, з якім я здзейсняю гэта падарожжжа”, сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.