2016-04-15 13:19:00

Кардынал Паралін на 1050-годдзі хросту Польшчы


Касцёл ў Польшчы быў святлом у цемры, якая неаднаразова пакрывала Еўропу, заявіў 15 красавіка 2016 г. у польскім Познані кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, папскі легат на святкаванні 1050-годдзя хросту Польшчы. Выступаючы на пасяджэнні польскага епіскапату, бліжэйшы супрацоўнік Папы заклікаў біскупаў быць людзьмі дыялогу і сустрэчы “з усімі, без выключэння”, абвяшчаць Евангелле ўсім – без варожасці і без страху.

Госць з Ватыкана запэўніў у асаблівай сімпатыі Францішка да краіны, народ якой носіць у сабе “пачуццё веры”, падставай чаго з’яўляецца трывалая “евангельская духоўнасць пад заступніцтвам Марыі, Каралевы Польшчы”. Ён падкрэсліў, што вернасць Богу, Евангеллю і Апостальскай Сталіцы “выклікала павагу і прызнанне іншых народаў, што робіць Касцёл у Польшчы аплотам веры і хрысціянскай міласэрнасці”.
 
Кардынал Дзяржсакратар пажадаў польскім біскупам ісці “з пакорай і радасцю не толькі перад сваім народам, але і паміж людзьмі, услед за імі, каб паказаць дабрыню Бога, асабліва тым, хто па розных прычынах ідзе ззаду або аддаліўся”.








All the contents on this site are copyrighted ©.