2016-04-15 13:35:00

Ватыкан: Дзень нараджэння Бэнэдыкта XVI адзначаць канцэртам


89-ы Дзень нараджэння Бэнэдыкта XVI адначаць 16 красавіка 2016 г. у Ватыкане канцэртам класічнай музыкі. У палацы Льва XIII у Ватыканскіх садах прагучыць музыка Вольфганга Амадэя Моцарта. Разам з імяніннікам на музычным вечары будзе прысутнічаць яго брат, кс. Георг Ратцынгер, якому 15 студзеня 2016 г. споўніліся 92 гады.

Аркестр італьянскага горада К’яры (Orchestra Filarmonica della Franciacorta) выканае тры з шасці квартэтаў, якія Моцарт прысвяціў свайму сябру Францу Ёзэфу Гайдну. Яны лічацца аднымі з самых сталых твораў кампазітара.

Пра сваю любоў да музыкі Моцарта Бэнэдыкт XVI казаў прымаючы ў мінулым годзе ганаровы дактарат Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II і Акадэміі музыкі ў Кракаве. “У маім розуме ўпісана, што, як толькі гучаць першыя ноты “Каранацыйнай імшы” Моцарта, нібыта расчыняецца неба і можна глыбока адчуваць прысутнасць Пана”, - сказаў тады Папа на пенсіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.