2016-04-14 13:10:00

Папа: паслухмянасць Святому Духу – крыніца радасці


Да паслухмянасці Святому Духу заклікаў папа Францішак 14 красавіка 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстым ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над евангельскім апавяданнем, пра тое, як апостал Філіп паспрыяў навяртанню вяльможы эфіопскай каралевы Кандакі. Галоўнай дзеючая асобай гэтай гісторыі, паводле Францішка, быў не столькі Філіп і не столькі эфіопскі вяльможа, колькі Святы Дух. “Гэта ён чыніць справы. Гэта Дух дапамагае Касцёлу нараджацца і ўзрастаць”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што ў апошнія дні літургічныя чытанні казалі галоўным чынам пра драму “супраціўлення Духу”: пра закрытыя, цвёрдыя і ўпартыя сэрцы, пра людзей, якія бачылі цуды, чулі моцныя сведчанні, але заставаліся закрытымі на гэтыя знакі Святога Духа і супраціўляліся Яму. Яны імкнуліся апраўдаць гэты свой супраціў так званай “вернасцю Закону”, сказаў Пантыфік.

Сёння Касцёл прапануе паглядзець на супрацьлеглую сітуацыю: на прыклад паслухмянасці Святому Духу, якая з’яўляецца глыбока хрысціянскай рысай. Спасылаючыся на евангельскае апавяданне, Пантыфік заўважыў, што апостал Філіп, “напэўна быў вельмі заняты, як і ўсе біскупы, хутчэй за ўсё меў пэўныя працоўныя планы”. Але Дух сказаў яму пакінуць усё, што было запланавана і пайсці да эфіопа, і ён паслухаўся. Апостал патлумаўчы свайму суразмоўцу Евангелле і яго збаўчае пасланне. Дух, у гэты час, дзейнічаў у сэрцы гэтага чалавека і адарыў яго “дарам веры”. Затым ён спытаў аб хросце і працягнуў свой шлях з радасцю.

“Паслухмянасць Святому Духу – гэта крыніца радасці”, - сказаў Францішак. Ён падкрэсліў, што радасць можна знайсці адказваючы на пакліканне, з якім Дух звяртаецца.

Папа заклікаў вернікаў штодзённа маліцца аб паслухмянасці Святому Духу словамі прарока Самуэля: “Кажы, Пане, бо слухае слуга Твой”, а таксама станавіцца прыладамі Духа, з дапамогай якіх Касцёл будзе ісці наперад. 








All the contents on this site are copyrighted ©.