2016-04-12 12:12:00

Святы Айцец прызначыў новага нунцыя ў ЗША


Папа Францішак прызначыў 12 красавіка 2016 г. новага Апостальскага нунцыя ў Злучаных Штатах Амерыкі. Ім стаў арцыбіскуп Крыстоф Луі Іў Жорж П’ер, які да гэтага часу быў дыпламатычным прадстаўніком Святога Пасаду ў Мексіцы. 

69-гадовы іерарх французскага паходжання знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1973 г., калі распачаў навучанне ў Папскай касцёльнай акадэміі. У 1995 г. ён быў прызначаны Янам Паўлам II Апостальскім нунцыем на Гаіці, а ў 1999 г. быў пераведзены ва Уганду. Дыпламатычным прадстаўніком Папы ў Мексіцы арцыбіскуп П’ер быў з 2007 г.

На пасадзе Апостальскага нунцыя ў ЗША іерарх замяніў сышоўшага на пенсію арцыбіскупа Карла Марыю Вігано.








All the contents on this site are copyrighted ©.