2016-04-11 14:11:00

Кардынал Дзяржсакратар наведае Латвію і Літву


Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін наведае Латвію і Літву. У першую краіну ён накіруецца 11 мая 2016 г. і правядзе там тры дні, паведаміў мясцовы епіскапат. У сваю чаргу, Зала Друку Апостальскай Сталіцы распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што кіраўнік ватыканскай дыпламатыі адправіцца ў Літву 6-8 мая 2016 г. у якасці папскага пасланніка на Нацыянальны кангрэс міласэрнасці, які пройдзе ў Вільнюсе.

Нагодай для візіту ў Латвію стане 25-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін паміж краінай і Святым Пасадам. Пытанні, звязаныя з гэтай падзеяй, арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч абмяркоўваў з міністрам замежных спраў Эдгарсам Рынкевічсам. Акрамя сустрэч з прадстаўнікамі Касцёла і ўладаў, запланавана размова ватыканскага іерарха з Прэзідэнтам краіны Раймандсам Вэёнісам.

У верасні 1993 г. гэтыя дзве краіны наведаў Ян Павел II.








All the contents on this site are copyrighted ©.