2016-04-10 12:20:00

Святы Айцец заклікаў вызваліць святара-закладніка


Пантыфік заклікаў вызваліць усіх, хто быў узяты ў закладнікі ў выніку любых узброеных канфліктаў у свеце. Яго словы прагучалі 10 красавіка 2016 г. у Ватыкане падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Caeli”. 

“У надзеі, якая зыходзіць ад уваскрослага Хрыста, я зноў заклікаю да вызвалення ўсіх закладнікаў у зонах узброеных канфліктаў. У прыватнасці, я хацеў бы ўзгадаць салезіянскага святара Тома Ажаналіла, выкрадзенага ў еменскім Адэне 4 сакавіка”, - сказаў Францішак.

Святар-салезіянец быў выкрадзены баевікамі пасля нападу на прытулак Сясцёр Маці Тэрэзы ў Адэне, падчас якога былі забітыя 4 законніцы і 12 супрацоўнікаў прытулку. Выкрадальнікі пагражалі ўкрыжаваць святара ў Вялікую пятніцу, якая ў гэтым годзе выпала на 25 сакавіка. Аднак, да сённяшняга дня яго лёс застаецца невядомым.








All the contents on this site are copyrighted ©.