2016-04-08 14:27:00

Пантыфік заклікаў ААН бароцца з сучасным рабствам


Пантыфік выказаў удзячнасць ААН за ўзняцце “сур’ёзнай праблемы сучаснага рабства і гандлю людзьмі”. Ён накіраваў словы прывітання ўдзельнікам адмысловай Канферэнцыі на гэту тэму, якая прайшла 7 красавіка 2016 г. у сядзібе ААН у Нью-Ёрку. 

Францішак назваў узгаданыя праблемы сапраўдным “бічом сучаснага свету” і заклікаў “умацоўваць повязі супрацоўніцтва і зносін, неабходныя, каб пакласці канец пакутам многіх мужчын, жанчын і дзяцей, якіх сёння знявольваюць і прадаюць”. Ён выказаў спадзяванне, што ў цэнтры дыскусій будзе годнасць кожнага чалавека, асабліва самых бедных і неабароненых, пра якіх вельмі часта забываюцца і пазбаўляюць права голасу. 

Святы Айцец запэўніў у “цвёрдай прыхільнасці Каталіцкага Касцёла да барацьбы” са злачынствам сучаснага рабства і гандлю людзьмі.








All the contents on this site are copyrighted ©.