2016-04-07 13:28:00

Пантыфік адправіцца на “востраў бежанцаў”


Святы Айцец адправіцца на наступным тыдні на грэчаскі востраў Лесбас. Аб гэтым гаворыцца ў, апублікаваным 7 красавіка 2016 г., спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. “Прымаючы запрашэнне яго Святасці Барталамея, Экуменічнага Патрыярха Канстантынопальскага і Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі, Яго Святасць Францішак наведае Лесбас у суботу 16 красавіка 2016 г. На востраве Святы Айцец, Яго Святасць Барталамей і Яго Святасць Іеранім II, архіепіскап Афінскі і ўсяе Грэцыі, сустрэнуцца з бежанцамі, размешчанымі там”, - гаворыцца ў паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.